Біскуп Казімір Велікаселец благаславіў «ваўчанят» — дзяцей, прынятых на першую прыступку скаўтынгу | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
08.07.2014 11:20

6 ліпеня ў Гомельскай скаўцкай дружыне імя святога Андрэя Баболі Федэрацыі скаўтаў Еўропы афіцыйна з’явіліся першыя «ваўчаняты» — самыя малодшыя дзеці, якія прыняты на першую прыступку скаўтынгу. Стаць сапраўднымі скаўтамі яны змогуць па спаўненні 12 гадоў.

Некалькі месяцаў да прыняцця ў «ваўчаняты» хлопчыкаў рыхтаваў «акелла» Уладзіслаў Васілеўскі.

У «ваўчаняты» прыняты 9 дзяцей. Яны ўрачыста склалі абяцанне, перад гэтым прамовіўшы вывучаныя на памяць пяць законаў «ваўчаняці» і «зграі», спыталі дазволу ў сваіх бацькоў і звярнуліся за благаслаўленнем да дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца.

Пасля благаслаўлення «акелла» апрануў кожнаму берэт з нашыўкай «ваўчаняці».

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 

Фота гомельскага каталіцкага сайта

 

 
© 2003-2025 Catholic.by