«Тыдзень без абортаў» пройдзе ў верасні ў медустановах Гомеля | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.08.2014 14:02

Рэспубліканская акцыя «Разам у абарону жыцця», або «Тыдзень без абортаў», хутка пачнецца ў Гомельскай вобласці. Як паведамілі ва Упраўленні аховы здароўя аблвыканкама, плануецца, што ў верасні акцыя пройдзе ў медустановах Гомеля, а пазней - у раёнах вобласці.

Дакладныя даты плануецца назваць у канцы жніўня. Да канца года акцыя, якая прадугледжвае адмову на тыдзень ад правядзення абортаў, пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

У акцыі мяркуецца ўдзел актывістаў грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлятаў», а таксама прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, якія будуць інфармаваць жанчын аб фізіялагічных, псіхалагічных і духоўных наступствах аборту.

Мерапрыемства накіравана на фарміраванне станоўчага стаўлення моладзі да цяжарнасці, усвядомленага мацярынства і бацькоўства. Тыдзень без абортаў не парушае правы жанчыны; гэта тыдзень цішыні, які дае жанчыне магчымасць добра падумаць і прыняць рашэнне. Аднак акцыя не распаўсюджваецца на тыя сітуацыі, калі аборт неабходна тэрмінова правесці па медыцынскіх паказаннях.

У 2013 годзе ў Беларусі нарадзілася 118 тысяч дзяцей - самы высокі паказчык за апошнія 20 гадоў.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by