|
У Пінску маліліся за ахвяр бальшавізму і нацызму |
| Друк | |
|
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
|
25.08.2014 11:07 |
|
У Пінску вернікі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 23 жніўня, у Еўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарызму, маліліся за душы ахвяр бальшавізму і нацызму.
Як паведамляецца на Радыё Рацыя, паводле падлікаў краязнаўцаў, бальшавікі закатавалі 6 тысяч мясцовых жыхароў, а нацысты — каля 20 тысяч. Дакладная ж лічба знішчаных грамадзян невядомая дагэтуль.
Многія са знішчаных бальшавікамі былі забіты як нядобранадзейныя элементы на пачатку нападу Германіі на СССР. Палову ж забітых нацыстамі склалі габрэі.
(AYU)
|