У гомельскай парафіі пачынаюцца штогадовыя сустрэчы «Школы веры» |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
30.09.2014 23:05 |
У гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці пачынаюцца штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі запрашае на сустрэчы вернікаў усіх канфесій, а таксама атэістаў.
На гэтых сустрэчах можна будзе паглыбіць свае духоўныя веды, знайсці адказы на пытанні аб веры і жыцці Касцёла. На іх запрашаюцца і тыя, хто хоча прыняць у каталіцкай парафіі сакрамэнты хросту і шлюбу, рыхтуецца хрысціць дзіця ці стаць хросным, а таксама тыя, хто жадае спавядацца і прымаць у касцёле святую Камунію.
«Школа веры» чакае і тых, хто не бачыць сэнсу жыцця, адзінокі або мае праблемы ў сям'і, шукае сваё пакліканне, сустрэчы з Богам.
Заняткі пачынаюцца 6 кастрычніка ў 19.30 у класе на першым паверсе касцёла і будуць праходзіць кожны панядзелак у гэты ж час. Адрас: Гомель, вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт».
Паводле гомельскага каталіцкага сайта (AG)
|