Навучэнцы семінарыі ў Пінску здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
21.10.2014 11:30 |
19 кастрычніка адбылася пілігрымка навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
Мэтай гэтага пілігрымавання на пачатку навучальнага года было прысвячэнне і адданне сябе пад апеку Найсвяцейшай Маці, а таксама аднаўленне абяцання быць верным свайму пакліканню.
Падчас святой Імшы семінарысты ўрачыста прысвяцілі сябе апецы Маці Божай, а таксама прасілі аб святле Духа Святога і напаўненні Божай ласкай, якімі змаглі б дзяліцца з іншымі.
Пасля Імшы семінарысты наведалі лагішынскі Дом міласэрнасці.
Паводле seminaryja.by
(AG) Фота seminaryja.by
|