Упершыню галоўную ёлку Гомеля ўпрыгожаць не савецкай, а Бэтлеемскай зоркай | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.11.2014 12:34
На плошчы Леніна ў Гомелі ўжо прыступілі да ўстаноўкі галоўнай ёлкі горада — 30-метровага металічнага каркаса, які складаецца з дзвюх тысяч (!) штучных галін.

Да 25 снежня, калі Божае Нараджэнне будуць адзначаць католікі і пратэстанты, ёлка засвеціцца ва ўсёй красе. Упершыню ў сваёй гісторыі яе ўпрыгожаць не савецкай чырвонай пяціканцовай зоркай, а сапраўднай каляднай — Бэтлеемскай зоркай.

Пра гэта паведамляе сайт гомельскай парафіі.

Як распавялі ў Гомельскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы, Гомель заменіць савецкую зорку на хрысціянскі сімвал следам за сталіцай і іншымі гарадамі Беларусі.

(JLS)

 
© 2003-2025 Catholic.by