У г. Высокае ўсталяваны крыж пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
26.12.2014 13:13

Упершыню пасля вайны дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Андрэя Бародзіча і вернікаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Высокае (Пінская дыяцэзія) быў усталяваны крыж у скверы пры магілах салдат, загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Крыж усталявалі з дазволу Камянецкага райвыканкама.

Пробашч пасля святой Імшы асвяціў крыж. Разам з парафіянамі святар памаліўся за ахвяраў вайны і ў інтэнцыі ўсіх, хто паспрыяў усталяванню гэтага крыжа.

Крыж усталяваны побач з праваслаўным крыжам.

(AG)

 


 
© 2003-2025 Catholic.by