На Божае Нараджэнне гомельскія католікі завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
27.12.2014 17:58 |
На Божае Нараджэнне вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў касцёл па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.
У гомельскім касцёле такія малітвы з’яўляюцца традыцыйнымі ўжо дзесяць гадоў. Яны пачынаюцца ў сакавіку, на ўрачыстасць Звеставання Пана. У гэтым годзе каля 120 вернікаў склалі абяцанні аб малітве. Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці, вернікі абавязаліся не толькі штодня чытаць спецыяльную малітву і маліцца на ружанцы, але і прысвячаць барацьбе якую-небудзь добрую справу.
Кожны прыносіў ружу ў знак сваёй любові да дзіцяці, за якога маліўся, у знак таго, што Бог з любоўю ставіцца да кожнага жыцця, якое зачата ва ўлонні маці, нават калі яно прыходзіць жахлівым чынам - праз гвалт. Бог абараняе кожнае жыццё - гэта з'яўляецца падмуркам традыцыйных 9-месячных малітваў.
Паводле гомельскага каталіцкага сайта (AG)
|