Біскуп Казімір Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
07.01.2015 14:34

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец павіншаваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння.

Каталіцкі іерарх пажадаў праваслаўнаму Божага благаслаўлення ў служэнні, здароўя, светлых дзён і сардэчнай радасці.

“Парафіяне гомельскага касцёла віншуюць праваслаўных братоў, якія святкуюць Раство Хрыстова па Юліянскім календары, і жадаюць у гэтым свяце Раства знайсці для сябе добрую вестку пра тое, што Ісус увайшоў і ўваходзіць у вашае жыццё, каб зрабіць яго сапраўды шчаслівым, - адзначаецца таксама на гомельскім каталіцкім сайце. - Жадаем кожнай сям’і, кожнаму дому благаслаўлення Божага. Як пасля сустрэчы з Езусам тры чараўнікі пайшлі іншым шляхам, вяртаючыся ў сваю краіну, жадаем у гэтым новым годзе таксама хадзіць па шляхах Гасподніх у паслухмянстве Богу і быць шчаслівымі ў Яго любові. Хай Віфлемская зорка ззяе ў вашым сэрцы!”

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by