Набажэнства Крыжовага шляху прайшло вуліцамі Баранавіч | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
24.03.2015 10:49 |
У гэты дзень вернікі маглі адчуць на сабе цяжар крыжа, таму што ад стацыі да стацыі была магчымасць дапамагчы несці драўляны крыж — сімвал мукі Пана. У набажэнстве ўдзельнічалі святары і законныя сёстры з усіх парафій Баранавіч, а праводзіў Крыжовы шлях дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які напрыканцы благаславіў усіх вернікаў. Скончыўся Крыжовы шлях каля касцёла Узвышэння Святога Крыжа, дзе пасля адбылася святая Імша.
Марына Валасар, фота аўтара
|