Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у асвячэнні крыжа на Эйфелевай вежы ў Парыжы | Друк |
01.04.2015 08:06

1 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў архідыяцэзію Парыжа. Падчас гэтага візіту іерарх удзельнічаў ва ўсталяванні і асвячэнні крыжа на Эйфелевай вежы. Пра гэта паведамляе paris-catholic.fr.

Падчас Святой Імшы з нагоды ўсталявання хрысціянскага знака арцыбіскуп Парыжскай архідыяцэзіі Морыс Дзюбуа адзначыў: «ўсталяванне крыжа на Эйфелевай вежы, што стала сімвалам сталіцы Францыі, з’яўляецца прыкладам адказу на сучасныя праявы секулярызму і маральнага рэлятывізму ў Еўропе, якая забываецца пра свае хрысціянскія карані».

(AYU)

Фота Rauters.com і Аляксандры Шчыглінскай

 

UPD 16.20: З Першым красавіка :-)

 
© 2003-2024 Catholic.by