Гомельцаў навучаць распісваць велікодныя яйкі |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
09.04.2015 22:04 |
9 красавіка ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адкрылася выстава прыватнай калекцыі «Разьба па шкарлупіне страусіных яек», дзе прадстаўлены работы майстра Дзмітрыя Дзенісенкі з Украіны.
- Мастацкая разьба па шкарлупіне яек з'яўляецца рэдкім і зачаравальным відам мастацтва. Гэта складаная, тонкая, філігранная, ювелірная тэхніка. Яна выклікае захапленне і здзіўленне. Лёгкасць, якой напоўнены высокамастацкія творы, дзівіць і захапляе, - адзначаюць у музеі.
Асаблівай увагі заслугоўвае цыкл твораў Дзмітрыя Дзенісенкі пад назвай «Via Dolorosa. Дарога смутку». Гэта дарога, па якой Езус Хрыстус прайшоў ад месца прысуду да месца пакарання - Галготы.
Падчас выставы для ўсіх жадаючых правядуць майстар-клас па роспісе велікодных яек. Майстар-клас абыйдзецца ў 35 тысяч рублёў, кошт нарыхтоўкі роспісу - 13 тысяч рублёў.
Паводле katolik-gomel.by
(AG)
Фота katolik-gomel.by
|