У Ружанах новыя міністранты далучаны да Літургічнай службы алтара |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
26.05.2015 15:10 |
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, 24 мая, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах (Пінская дыяцэзія) адбылося далучэнне да Літургічнай службы алтара чатырох міністрантаў, якія на працягу многіх месяцаў у якасці кандыдатаў шчыра рыхтаваліся да гэтай важнай падзеі.
У час далучэння было асвечана літургічнае адзенне, а пасля новавыбраныя міністранты склалі ўрачыстыя абяцанні самааддана спаўняць абавязкі слугаў алтара.
«Пан Езус сказаў: “Я – Святло свету. Хто ідзе за Мною (...) будзе мець святло жыцця” (Ян 8, 12). Хацелася б пажадаць, каб гэтыя словы Пана сталі для выбраных на служэнне міністрантаў нязгаснай зоркай, якая вяла б іх праз усё жыццё; каб усе іх учынкі былі свядомымі, дзейснымі і плённымі», — жадаюць парафіяне.
Галіна Саўчэнка
|