На сайце гомельскай парафіі запрацаваў абноўлены анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца» | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.08.2015 16:41

Анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца» вярнуўся на сайт гомельскай парафіі пасля тэхнічных работ. Спецыяльна для katolik-gomel.by гэты сэрвіс стварыў праграміст Антон Зялінскі.

Каб пацвердзіць, што вы памоліцеся ў пакінутай інтэнцыі, трэба клікнуць на «Я за гэта памалюся» каля адпаведнай просьбы. Лічбы паказваюць, колькі чалавек маюць намер памаліцца ў дадзенай інтэнцыі. Дадаць сваю просьбу аб малітве можна ананімна і без рэгістрацыі. Блок «Прашу памаліцца» размешчаны ў цэнтральнай частцы галоўнай старонкі.

Аналагічная тэма была і пакуль застаецца на форуме, але сайт вынес «Просьбы аб малітве» на галоўную старонку, каб больш наведвальнікаў бачылі просьбы і маглі памаліцца ў неабходных інтэнцыях.

Паводле katolik-gomel.by

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by