Былы кляштар баніфратраў у Пінскай дыяцэзіі выстаўлены на аўкцыён | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
10.12.2015 17:21

Будынак кляштара мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пабудаваны ў 1785 годзе па даручэнні канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі для манахаў баніфратраў, кляштар дзейнічаў да 1840 года, пасля чаго быў зачынены расійскімі ўладамі.

Як інфармуе сайт гомельскай каталіцкай парафіі, у свой час пры кляштары дзейнічала аптэка і лякарня для сялян. У апошні час будынак выкарыстоўвалася як склад-гараж.

На адкрыты аўкцыён будынак быў выстаўлены брэсцкім аблвыканкамам. Аўкцыён запланаваны на 18 снежня а 11-й гадзіне ў будынку абласнога выканкама.

Паводле katolik-gomel.by, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by