Біскуп Антоні Дзям’янка адчыніў Брамы Міласэрнасці ў святынях Пінскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
14.12.2015 14:16

13 снежня былі адчынены Святыя Дзверы ў Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў пінскай катэдры, у Лагішыне і Брэсце здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Адкрыццё Брамы Міласэрнасці, якую сімвалізуюць дзверы катэдраў, санктуарыяў і касцёлаў, стала добрай нагодай, каб кожнаму верніку засяродзіцца на аднаўленні сваёй еднасці з Богам.

У новым Годзе Міласэрнасці Каталіцкі Касцёл праз пакаянне і паяднанне заахвочвае па-новаму перажыць сваё адраджэнне праз Міласэрнасць. Спазнаючы Міласэрнасць Бога ў дачыненні да сябе, быць міласэрнымі да іншых.

Папа Францішак адкрыў Святыя Дзверы ў Ватыкане 8 снежня. Гэты дзень стаў пачаткам Юбілейнага Года Міласэрнасці, які доўжыцца да 20 лістапада 2016 года. У мінулы раз «Брама Міласэрнасці» адкрывалася ў 2000 годзе.

(AYU)


 
© 2003-2025 Catholic.by