Брамы міласэрнасці адчынены ў Бярозе | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
21.12.2015 12:45 |
Бярозаўскі касцёл знаходзіцца ў спісе святыняў, дзе на працягу Года Міласэрнасці кожны дзень можна будзе атрымліваць адпуст. Дзверы касцёла адчынены для кожнага, хто хоча праз асабістую сустрэчу з Хрыстом у святой Эўхарыстыі ачысціць сваё сэрца ад граху, нават самага цяжкага.
Юбілейны Год Міласэрнасці нагадвае, што ў свеце, забруджаным грахом, вельмі важна правільна расстаўляць каштоўнасці ў сваім жыцці. Важна, каб гэтымі каштоўнасцямі сталі каштоўнасці хрысціянскія, і важна памятаць, што міласэрнае сэрца Хрыста адкрыта для чалавека заўсёды. |