Вандалы пашкодзілі крыж ля касцёла святога Юзафа ў Лунінцы | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
23.02.2016 09:58 |
Зламыснікі падсеклі сякерай аснову дубовага крыжа. Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу. Каментуючы акт вандалізму, які адбыўся ў ноч на 15 лютага, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Лунінцы ксёндз Леанард Акалатовіч адзначыў: «Восенню крыж спрабавалі ссячы двойчы, пакідаючы сляды сякеры. Але тады, відаць, злачынца спужаўся мінакоў, бо месца добра асвятлялася вулічным ліхтаром. Сёння ліхтар адключылі, тут цемра. І злачынцу нішто не перашкодзіла здзейсніць злую задумку. Такое ўражанне, што ён будзе прыходзіць сюды, пакуль цалкам не ссячэ крыж. Місійны крыж знаходзіцца на вуліцы, ля ўваходу ў двор касцёла. Тут моляцца як католікі, якія ідуць у святыню, так і мінакі». Як паведамляе media-polesye.by са спасылкай на начальніка Луніненкага райаддзела Следчага камітэта Дзмітрыя Ліра, узбуджана крымінальная справа па артыкуле 341 КК РБ «Апаганьванне пабудоў і псаванне маёмасці», па якім прадугледжана кара ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы.
|