Біскуп Антоні Дзям’янка ў парафіях Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з вернікамі і асвяціў велікодныя стравы |
| Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
28.03.2016 12:29 |
26 сакавіка, у Вялікую суботу, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Пінскай дыяцэзіі, каб асвяціць стравы на велікодны стол, сустрэцца з вернікамі і духавенствам.
У Вялікую суботу хрысціяне разважаюць пра муку і смерць Збаўцы і пра Яго сыход у адхлань. У посце і малітве Касцёл чакае Уваскрасення Хрыста.
Таксама ў гэты дзень вернікі наведваюць святыні, каб адараваць Езуса, прысутнага ў Эўхарыстыі, каля Яго гробу, і прыносяць стравы, каб благаславіць іх на велікодны стол.
Наведваючы парафіі, біскуп Антоні Дзям’янка паразмаўляў са святарамі і вернікамі і благаславіў стравы. Звяртаючыся да парафіян, іерарх узгадваў між іншым аб абавязках кожнага хрысціяніна. 

(AG)
|