Біскуп Антоні Дзям’янка ў парафіях Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з вернікамі і асвяціў велікодныя стравы | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.03.2016 12:29

26 сакавіка, у Вялікую суботу, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Пінскай дыяцэзіі, каб асвяціць стравы на велікодны стол, сустрэцца з вернікамі і духавенствам.

У Вялікую суботу хрысціяне разважаюць пра муку і смерць Збаўцы і пра Яго сыход у адхлань. У посце і малітве Касцёл чакае Уваскрасення Хрыста.

Таксама ў гэты дзень вернікі наведваюць святыні, каб адараваць Езуса, прысутнага ў Эўхарыстыі, каля Яго гробу, і прыносяць стравы, каб благаславіць іх на велікодны стол.

Наведваючы парафіі, біскуп Антоні Дзям’янка паразмаўляў са святарамі і вернікамі і благаславіў стравы. Звяртаючыся да парафіян, іерарх узгадваў між іншым аб абавязках кожнага хрысціяніна.


(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by