У Жлобіне будзе асвечана новая каталіцкая святыня | | Друк | |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
08.04.2016 12:09 |
На 18 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкай святыні Маці Божай Каралевы Свету. Яе будаўніцтва амаль завершана, засталося выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза. На ўрачыстым адкрыцці чакаецца шмат гасцей, у тым ліку мецэнатаў з краін Еўропы, якія дапамагалі будаваць храм.
Паводле katolik-gomel.by (AG) |