У Баранавічах прайшоў ІІ Фестываль марыйных песень | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
05.06.2017 11:18

3 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшоў ІІ Фестываль марыйнай песні Mater Dei.

У канцэрце прынялі ўдзел дзіцячы хор «Вясёлыя ноткі» з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, хор «Родны край» і дзіцячы хор «Сонейка» з Польскага дома ў Баранавічах, гурт «Адзіныя духам» з парафіі ў Шарашове, гурт «Шлях» з парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, Жанна i Марэк Еленевiчы — дуэт з Баранавіч, салістка Бэці Склізкова з парафіі Св. Зыгмунта ў Баранавічах.

З уступным словам і запрашэннем да супольнага праслаўлення Бога і Найсвяцейшай Маці праз спеў і малітву выступіў кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай кс. Конрад Патыка SVD.

Нагадаем, 13 мая, у 100 гадавіну фацімскіх аб'яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя і стаў чацвёртым санктуарыем у Пінскай дыяцэзіі пасля Лагішына, Брэста і Іванава.


Бр. Карнэлій Консэк SVD (VGr)
Фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by