Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ці нясе дапамогу парапсіхалогія?
Грамадства
05.10.2009 18:17
Як паведаміла 5 кастрычніка 2009 г. інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», нягледзячы на тое, што сёння ў нашай краіне налічваецца каля 1 тысячы псіхіятраў, запатрабаванасць насельніцтва ў вобласці псіхалогіі і псіхіятрыі застаецца надзвычай высокай. Недахоп спецыялістаў з’яўляецца прычынай таго, што людзі нярэдка шукаюць дапамогі ў парапсіхолагаў, медыюмаў і варажбітак.
Варта адзначыць, што ў краіне дзейнічае ўказ аб ліцэнзаванні псіхалагічных паслугаў, паводле якога адбываецца сур’ёзны адбор сярод суіскальнікаў ліцэнзій. Таксама дапрацоўваецца праект закона аб аказанні псіхалагічных паслугаў, які павінен рэгуляваць дзейнасць лекараў і варажбітак. Яшчэ ў канцы 2007 г. адбывалася грамадская кампанія «Супраць засілля магіі і акультызму ў СМІ», у якой прымалі ўдзел хрысціянскія Цэрквы Беларусі. У наступным годзе былі ўнесены змены ў «Закон аб рэкламе», пасля чаго рэклама акультызму ў СМІ краіны была афіцыйна забаронена. Аднак рэкламу магіі і парапсіхалогіі і сёння часам можна заўважыць па тэлебачанні і ў некаторых выданнях.

На сённяшні дзень ў Беларусі больш за паўмільён асобаў пакутуе ад разнастайных псіхічных расстройстваў. Разам з тым людзі часта не адважваюцца на візіт да ўрача-псіхіятра, аддаючы перавагу модным звычаям варажбы і парапсіхалогіі. На думку Каталіцкага Касцёла, гэтыя кірункі з’яўляюцца відавочна антыхрысціянскімі і заключаюць у сабе вялікую небяспеку. Імкнучыся знайсці ў парапсіхалогіі выйсце з жыццёвых праблемаў, чалавек перастае давяраць Богу і звяртаецца па дапамогу да дэманічных сілаў, у сувязі з якімі нярэдка адкрыта прызнаюцца некаторыя парапсіхолагі і варажбіты. Варта адзначыць і тое, што «спецыялісты» гэтай галіны часта заклікаюць сваіх пацыентаў выконваць магічныя рытуальныя дзеянні, што абмяжоўвае свабоду асобы. Чалавек адмаўляецца ад веры ў Божы Провід і пачынае давяраць т. зв. наканаванасці лёсу, таямніцы якога вядомыя нібыта выключна аднаму варажбіту.  

Як альтэрнатыву небяспечнай прывязанасці да папулярных сёння парапсіхалогіі і варажбы Касцёл прапаноўвае сваю сур’ёзную і канкрэтную дапамогу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Грамадства

01.02 14:45Пад Кобрынам пройдзе II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы
20.10 15:26«Мой сябар Джэйсан»: прэм’ера монаспектакля на тэму інклюзіі прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
13.04 16:51Віртуальны музей кляштара картузіянцаў прэзентуюць у Бярозе
04.04 12:59«Адзіны спосаб выказаць любоў да мяне — судакрануцца падушачкамі пальцаў»: прэм’ера спектакля на тэму аўтызму прайшла ў Мінску
24.03 13:11Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы
22.03 18:12Інклюзіўны фестываль творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця» прайшоў у Мінску
11.03 10:23Бясплатная паслуга дзённага дагляду пажылых людзей з’явіцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці
10.03 18:04У Мінску прайшла канферэнцыя на тэму смяротнага пакарання
18.12 21:36Місія «Чыстае сэрца» перад Божым Нараджэннем парадавала хлопчыкаў з Крывіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча
13.08 16:25У Беларусі знізілася колькасць шлюбаў і разводаў