Выбіраем пераможцу фотаконкурсу «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“» | Друк |
Грамадства
05.03.2012 11:55

Распачынаецца галасаванне за працы, дасланыя на фотаконкурс «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“». Адзначыць лепшае на ваш погляд фота можна будзе з 5 па 15 сакавіка.

За час прыёму прац на конкурс даслалі амаль 150 фотаздымкаў з розных куточкаў Беларусі (не ўлічваючы тыя, што не прайшлі па ўмовах конкурсу). Шчыра дзякуем вам, шаноўныя наведвальнікі, за актыўны ўдзел у конкурсе і запрашаем да галасавання, вынікі якога будуць аб’яўлены 19 сакавіка.

Арганізатарамі фотаконкурсу з’яўляюцца партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік». Яго мэта — паказаць патрэбу ў мужчынах у касцёльным жыцці. Спадзяёмся, што дадзеныя фотаздымкі дапамогуць развеяць стэрэатыпы і падкрэсляць, наколькі важнай і неад’емнай з’яўляецца дзейнасць мужчын у жыцці Касцёла.

 
© 2003-2024 Catholic.by