У Беларусі знізілася колькасць шлюбаў і разводаў | Друк |
Грамадства
13.08.2015 16:25

Дэмографы лічаць, што скарачэнне колькасці шлюбаў нават на тле скарачэння колькасці разводаў сведчыць пра крызісныя з'явы ў грамадстве — павелічэнне колькасці такіх пар, якія жывуць разам, але зусім не хочуць рэгістраваць свае адносіны.

Многія адкладваюць заключэнне шлюбу, але не адмаўляюцца ад сексуальных стасункаў, што вядзе да павелічэння колькасці абортаў, разбурэння здаровага разумення сексуальнай этыкі. Познія шлюбы звязаны таксама са зніжэннем колькасці дзяцей у сям'і.

Амаль 84 тысячы шлюбаў былі зарэгістраваны дзяржаўнымі органамі ў Беларусі ў 2014 годзе ў параўнанні з 87 тысячамі летась. Скарацілася і колькасць разводаў — прыкладна да 35 тысяч з 36, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам разводы, якія адбыліся, складаюць 41,5 працэнта ад колькасці зарэгістраваных шлюбаў.

Адпаведны паказчык у Расіі складае 55,4 працэнта, у Польшчы - 35,1.

У Беларусі ў 2013 годзе доля разводаў ад колькасці заключаных шлюбаў склала 41,4 працэнта.

Аляксандр Гелагаеў

 
© 2003-2024 Catholic.by