Духавенства Віцебшчыны сустрэлася ў Наваполацку | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.12.2010 12:21

14 снежня 2010 г. духавенства Віцебскай дыяцэзіі сабралася на малітоўную сустрэчу ў Наваполацку. Гасцінная парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса расчыніла дзверы свайго касцёла для гасцей. Сёстры законныя і святары маліліся ў цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. Верныя ідэалу хрысціянскага навяртання, многія прыступілі да сакрамэнту пакаяння.

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Канцэлебравалі літургію а. Раман Шульц ОР з Віцебска і пробашч полацкай парафіі кс. прэлат Францішак Кісель. Прамаўляючы Божае слова, а. Раман Шульц ОР звярнуў увагу прысутных на сутнасць і важнасць адарацыі Хрыста ў Эўхарыстыі.

Пасля малітвы адбылася арганізацыйная сустрэча. Ксёндз Вячаслаў Барок распавёў пра магчымасць арганізацыі агульнадыяцэзіяльнай пілігрымкі ў Святую Зямлю. Былі таксама прадстаўлены новыя катэхетычныя дапаможнікі і іншыя выданні.

Пробашч наваполацкай парафіі кс. канонік Аляксандр Чайкоўскі запрасіў гасцей на абед у рэстаран «Нафтан». Там адбылася аплатковая сустрэча.

Снежаньскія завеі не перашкодзілі віцебскім святарам і сёстрам сабрацца разам дзеля большай хвалы Божай. Няхай жа адвэнтовыя маразы і сцюжы не замарозяць нашых сэрцаў напярэдадні Божага Нараджэння. Падрыхтуйма дарогу Пану!

Кс. Віктар Місевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by