У Слабодцы віншавалі новых святара і дыякана | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.07.2011 12:58

У парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат, Віцебская дыяцэзія) 17 ліпеня 2011 г. адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Аляксандра Барана. Адначасова парафія віншавала новага дыякана Данілу Мысьлянцава.

Ксёндз Аляксандр Баран нарадзіўся 30 мая 1968 г., скончыў Вышэйшую архідыяцэзіяльную семінарыю ў Чэнстахове (Польшча). Ураджэнец Слабодкі папярэдне атрымаў адукацыю у Рыжскім тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці «архітэктура і горадабудаўніцтва». Дыякан Даніла Мысьлянцаў нарадзіўся 24 снежня 1985 г., скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Свідніцы (Польшча).

Гэтыя пакліканні — вялікае благаслаўленне для слабодскай парафіі і ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі віншавалі новапрэзбітэра і дыякана, абяцаючы ім сваю няспынную малітву.

 
© 2003-2024 Catholic.by