Адкрыць сэрцы Хрысту і патрабуючым. Вернікі Віцебска распачалі Адвэнт з наведвання хворых | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.11.2011 17:05

Час Адвэнту… Усе хрысціяне чакаюць прыйсця Збаўцы. Але найважнейшым у гэты час будзе чаканне і запрашэнне Езуса ў нашыя сэрцы праз учынкі, думкі, адносіны да блізкіх і зусім незнаёмых, хворых і церпячых.

Валанцёры з парафій Святога Духа і Езуса Міласэрнага ў Віцебску наведалі пацыентаў абласной клінічнай бальніцы. Святую Імшу ў першы дзень літургічнага года тут узначаліў кс. Аляксей. Бальнічная капліца ледзь змясціла ўсіх жадаючых распачаць Адвэнт супольнай малітвай. Шмат хворых прыступілі да сакрамэнту пакаяння і паяднання. Супольная малітва атрымалася шчырай і ўзнёслай, бо кожны адчуў любоў Пана Бога: побач з хворымі і нямоглымі маліўся святар, быў урач, прысутнічалі школьнікі і студэнты з ліку валанцёраў.

Час Адвэнту толькі распачаўся, і ад кожнага з нас залежыць, наколькі шчыра мы здольныя адкрыць свае сэрцы Хрысту і ў адносінах да бліжняга.

Барбара Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by