У Оршы адбыліся рэкалекцыі «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.02.2012 16:30

10–12 лютага 2012 г. у рэкалекцыйным доме айцоў марыянаў пры парафіі Св. Юзафа ў Оршы адбылася чарговая сесія «Школы хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». У рэкалекцыйнай сустрэчы прынялі ўдзел 62 чалавекі з розных куткоў Беларусі.

Адказным за рэкалекцыі з’яўляўся а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Актыўна дапамагалі а. Аляксандр Жарнасек МІС, а. Тамаш Міка OP і свецкія асобы, якія ўзялі на сябе тэхнічныя моманты арганізацыі школы.

На працягу трох дзён удзельнікі рэкалекцый мелі магчымасць пачуць сем канферэнцый, прыступіць да сакрамэнту пакаяння, адчуць духоўнае кіраўніцтва, супольна перажыць Эўхарыстыю і малітву праслаўлення, падзяліцца ў малых групах досведам сваёй веры, трываць у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама правесці час за вячэрнімі гутаркамі.

Рэкалекцыі пад назвай «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» адбываюцца ў Беларусі ўжо пяты год. На працягу года праходзіць 5–7 сесій. Прыняць удзел у гэтых рэкалекцыях можа кожны жадаючы ва ўзросце ад 16 гадоў.

А. Міхаіл Цвячкоўскі МІС

 
© 2003-2024 Catholic.by