Пра вернасць дадзенаму слову разважалі ў Оршы | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.04.2012 16:11

21 красавіка 2012 г. у парафіі Святога Юзафа ў Оршы адбылася чарговая сустрэча «Вінаградніку», прысвечаная тэме «Вернасць дадзенаму слову». Канферэнцыі, Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітва праслаўлення, заступніцкія малітвы, праца ў групах — усе пункты праграмы былі накіраваны на разважанне аб вернасці ў нашым штодзённым жыцці.

Удзельнікі сустрэчы разважалі пра вернасць у малітве, у словах, абяцаннях, у пакліканні. Вера не можа быць без вернасці, а вернасць — гэта асабістае рашэнне кожнага, якое праяўляецца нават у самых дробных рэчах. Як гаворыцца ў Евангеллі паводле Мацвея: «Гаспадар ягоны сказаў яму: „Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго“» (Мц 25, 23). На заканчэнне сустрэчы кожнаму было прапанавана паразважаць пра сваё ўласнае служэнне.

Наступная сустрэча «Вінаградніку» адбудзецца 2 чэрвеня. Папярэдні запіс па тэлефоне:

+375 29 713 02 33         а. Аляксандр

Гелена Грамыка

 
© 2003-2024 Catholic.by