Адышоў у вечнасць кс. канонік Уладзіслаў Пятрайціс | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.05.2012 20:39

9 мая 2012 г. у 23 гадзіны адышоў у вечнасць святар Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Уладзіслаў Пятрайціс. Пахаванне спачылага адбудзецца 15 мая, у аўторак, а 12-й гадзіне ў Мёрах.

14 мая ў 10.00 труна будзе прывезена ў касцёл у Іказні, дзе распачнецца малітоўнае чуванне. А15-й гадзіне тут адбудзецца святая Імша, пасля чаго труна з целам будзе перавезена ў Мёры.

Ксёндз Пятрайціс нарадзіўся 20 студзеня 1955 г. у в. Пацэнуляй Радвілішкіскага раёна ў Літве. Вучыўся ў Духоўнай семінарыі ў Каўнасе. Святарскае пасвячэнне атрымаў 14 мая 1985 г. у Жасляі. Працу ў Беларусі распачаў у лістападзе 1985 г. у Мёрах, дзе працаваў да 2000 г. З 2000 па 2008 гг. быў адміністратарам парафіі ў Слабодцы Браслаўскага раёна. У 2001 г. біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін менаваў кс. Пятрайціса канонікам Віцебскай катэдры. З 2008 г. па дзень смерці быў адміністратарам парафіі ў Іказні Браслаўскага раёна.

 
© 2003-2024 Catholic.by