Удзельніца «Славянскага базару» выступіла ў віцебскай катэдры | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.07.2012 16:32

15 ліпеня 2012 г. у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага дала канцэрт духоўнай музыкі спявачка Ганна Сарапеля. У Віцебск яна завітала як удзельніца фестывалю «Славянскі базар».

Спявачка не магла абмежавацца толькі выступленнем на сцэне Летняга амфітэатра — яна вырашыла падарыць хвіліны захаплення прыгажосцю таксама і католікам горада. Ганна Сарапеля жыве ў Ізраілі, дзе скончыла Іерусалімскую акадэмію музыкі і танца. Цяпер яна праходзіць стажыроўку па вакалу ў Італіі ў спевака Джанфранка Асціні.

Ганна Сарапеля — чалавек вялікай душы, таму ёй вельмі хацелася ўпоўні рэалізаваць дэвіз фестывалю: «Праз мастацтва — да супакою і ўзаемапаразумення». І яна прыйшла ў касцёл, несучы праз прыгажосць і гармонію дух адзінства.

Дк. Валерый Марціноўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by