У Браславе святары разважалі над сваім пакліканнем | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.08.2012 14:47

З 20 па 22 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе праходзілі рэкалекцыі для святароў. У іх удзельнічалі каля 40 ксяндзоў з Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Рэкалекцыі неабходныя для таго, каб нанова паглядзець на сваё жыццё і пакліканне. Засяродзіцца над важнымі тэмамі святарам дапамагаў ксёндз кусташ браслаўскага санктуарыя Антоні Земба SDS. Пробашч падзяліўся са сваімі субратамі досведам працы як парафіяльнай, так і місійнай, паколькі на працягу многіх гадоў быў адказным за місіі ў Польскай Правінцыі сальватарыянаў.

Рэкалекцыі завяршыліся ўрачыстай святой Імшой разам з вернікамі парафіі каля цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Узначаліў літургію кс. Францішак Кісель, Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі.

Кс. Аляксандр Сапель SDS

 
© 2003-2024 Catholic.by