Урачыстае распачацце Года веры ў Віцебску (дададзена фота) | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.10.2012 10:49

11 кастрычніка ў віцебскай катэдры адбылося ўрачыстае адкрыццё Года веры. Святары і вернікі з дэканатаў Віцебск-паўночны і Віцебск-паўднёвы сабраліся разам на Эўхарыстыю, якую ўзначаліў ардынарый дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін.

Перад літургіяй вернікі, адаруючы Найсвяцейшы Сакрамэнт, прыступілі да споведзі, каб у новы год увайсці новым чалавекам. Як адзначыў у гаміліі а. Тамаш Міка ОР, вельмі важнай з’яўляецца супольная вера. Моладзь прадставіла пантаніму на гэтую тэму на пачатку гаміліі. «Вера не з’яўляецца маёй ці тваёй. Мы вызнаем веру Касцёла і ў Касцёле», — падкрэсліў айцец дамініканін.

Біскуп Уладзіслаў Блін, звяртаючыся да прысутных, засяродзіў увагу на лучнасці і еднасці Віцебскай дыяцэзіі са Святым Пасадам. Няхай жа Год веры стане для католікаў Віцебскай дыяцэзіі часам абуджэння сваёй веры і адкрыццём новага запалу для перадачы яе іншым.

Кс. Валерый Марціноўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by