Рэкалекцыі «Аазіс жыцця» на тэму святых сакрамэнтаў прайшлі ў Докшыцах | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.11.2012 12:18

У чарговы раз рэкалекцыі «Аазіс жыцця» сабралі моладзь з розных куткоў Беларусі. Сустрэча, у якой прынялі ўдзел каля 70 падлеткаў ва ўзросце 14–18 год, адбылася з 3 па 7 лістапада ў кляштары капуцынаў і жаночым кляштары сясцёр адаратарак крыві Хрыста ў Докшыцах.

Тэмай рэкалекцый сталі святыя сакрамэнты. Канферэнцыі дапамаглі моладзі ўзгадаць атрыманыя на катэхетычных занятках веды і глыбей зразумець сэнс сакрамэнтаў. Таксама ўдзельнікі сустракаліся на супольных малітвах, падчас якіх маглі разам праславіць Бога і ўмацаваць сваю веру. А вясёлыя вечары дапамагалі маладым вернікам бліжэй пазнаёміцца і добра правесці час.

Удзельнікі з Богам і радасцю ў сэрцы вярнуліся дадому, чакаючы наступнай сустрэчы «Аазіса жыцця».

Юля Дубіна

 
© 2003-2024 Catholic.by