Моладзь з Параф’янава наведала дзіцячы дом-інтэрнат | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
07.01.2013 12:33
6 студзеня ў бягомльскі інтэрнат да дзяцей-сірот прыехала моладзь з Параф’янава са сваім святаром Раманам Мурзічам і сястрой Аляксандрай Рыбалтоўскай. Разам з імі свята для дзяцей дапамог арганізаваць пробашч мясцовай парафіі кс. Віктар Місевіч. 
 
Моладзь падрыхтавала для дзяцей інсцэніроўку аб Нараджэнні Хрыста. Пасля чаго сястра Аляксандра задавала гледачам пытанні па сцэнарыю сцэнкі. Дзеткі актыўна адказвалі на іх, такім чынам паказваючы сваё веданне аб тым, дзе і як нарадзіўся Збаўца.
 
Як адзначае catholicnews.by, сустрэча завяршылася супольнай малітвай і падарункамі для дзяцей, якія падрыхтаваў кс. Віктар Місевіч.
 
(SZh)
 
© 2003-2024 Catholic.by