Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі пра сваё прызначэнне: гэта вялікая адказнасць для мяне | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.02.2013 17:39

25 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. прэлата Францішка Кісяля на пасаду Апостальскага адміністратара sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі. Прызначэнне адбылося ў сувязі з просьбай біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна аб адстаўцы.

«Гэта адказны абавязак», — пракаментаваў сваё прызначэнне карэспандэнту Catholic.by ксёндз Францішак Кісель, адзначыўшы, што пра саму навіну ён таксама даведаўся 25 лютага: «Але калі Бог на штосьці благаслаўляе, Ён ніколі не пакіне без дапамогі».

Ксёндз Францішак Кісель нарадзіўся 1 красавіка 1959. Скончыў Віцебскі тэхнікум сувязі. Служыў у войску. У 1982-1987 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, дзе ў 1987 годзе атрымаў прэзбітарскае пасвячэнне. Працаваў вікарыем у марыйным санктуарыі ў Аглоне (Латвія).

Затым працаваў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе. З 1992 года — пробашч парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку. З 1999 года — Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі.

(JLS)


 
© 2003-2024 Catholic.by