Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Браславе аб’яўлены конкурс велікодных пісанак |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
14.04.2014 11:11 |
Конкурс велікодных пісанак аб'яўлены браслаўскім парафіяльным аддзяленнем «Карытас».
Конкурс прымеркаваны да Вялікадня. Удзел у ім прымаюць не толькі дзеці і моладзь, але і дарослыя. Сярод удзельнікаў, якія распісваюць яйкі і іншыя дробныя вырабы да Вялікадня — выхаванцы Дома творчасці дзяцей і моладзі, майстры Музея нацыянальных рамёстваў, а таксама сем’і вернікаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны ў Браславе. Вынікам творчага працэсу стане выстаўка «Велікодны калейдаскоп», якая адкрыецца ў браслаўскім касцёле ў дні свята. Тамара Пашкевіч |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.