Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Новыя прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
26.09.2014 11:58 |
25 верасня ў парафіі Св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Падчас сустрэчы былі агучаны новыя прызначэнні ў дыяцэзіі.
r- Ксёндз Віктар Місевіч вызвалены з пасады афіцыяла касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з пасады рэзідэнта парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і прызначаны вікарыем у парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім.
- Айцец Сяргей Мацюшонак OFM Cap прызначаны афіцыялам касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі.
- Ксёндз Андрэй Таўрук вызвалены з пасады адміністратара парафіі Маці Божай Анёльскай у Мяжанах.
- Ксёндз Генадзь Ляўкоў вызвалены з пасады адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно і прызначаны адміністратарам парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах і парафіі Маці Божай Анёльскай у Мяжанах.
- Ксёндз Вячаслаў Адамовіч вызвалены з пасады вікарыя парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах і прызначаны вікарыем у парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў Мёрах.
- Ксёндз Яўген Міхайлаў вызвалены з пасады вікарыя парафіі Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны. Марыі ў Паставах і прызначаны вікарыем парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах, а таксама парафіі Святога Антонія ў Боркавічах.
- Ксёндз Антон Лагунёнак вызвалены з пасады адміністратара парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.
- Ксёндз Андрэй Кулік прызначаны на пасаду пробашча парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.
- Ксёндз Валерый Марціноўскі вызвалены з пасады адміністратара парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку і накіраваны на вучобу ў Каталіцкі ўніверсітэт Любліна (Польшча).
- Ксёндз Аляксей Ляшко накіраваны на вучобу ва ўніверсітэт у Лагана (Швейцарыя).
(IL)
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.