Рараты ў Віцебску: абразок з катэдральнага касцёла | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.12.2014 12:13

У катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску раратняя Імша пачынаецца а палове на сёмую. Святыня ажывае, дзякуючы мноству запаленых свечак і ліхтарыкаў.

Рараты — гэта вельмі прыгожая традыцыя Адвэнту, яны праводзяцца ў гонар Найсвяцейшай  Панны  Марыі, якая  нарадзіла  Дзіцятка  Езуса.  Раратная святая Імша звычайна адбываецца  раніцай  да  ўзыходу  сонца.

З цікавасцю ўдзельнічаюць у Імшы дзеці. Гледзячы на іх заспаныя  тварыкі, бачыш, як  у  іх шырока адкрытых вочках пераліваюцца водбліскі агеньчыкаў ад свечак. Дзеці яшчэ хочуць спаць, але яны прыйшлі ў касцёл нароўні з дарослымі…

Напрыканцы  раратняй  Імшы  святар  па  традыцыі  ўручае  каму-небудзь з парафіян фігурку Найсвяцейшай Панны Марыі, якую вернік захоўвае дома да наступных Раратаў. Прыняць фігурку Марыі — гонар і вялікая пашана. Кожны раратні ранак дае натхненне на ўвесь працоўны дзень.

Анатоль Бандарчук

 
© 2003-2025 Catholic.by