Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Згуртаваць людзей, даць ім духоўную апору»: а. Чэслаў Курэчка і Росіца
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.01.2016 21:01

Каталіцкі святар а. Чэслаў Курэчка МІС надаў шматпакутнай Росіцы «другое дыханне», піша Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Пробашчу парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы а. Чэславу Курэчку МІС у канцы 2015 г. была прысуджана прэмія Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Аднак яшчэ да атрымання ўзнагароды святар быў вядомай фігурай у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай обласці.

«Нашай пакрытай людскім попелам зямлі як ніякай іншай неабходныя такія людзі, як айцец Чэслаў і іншыя святары каталіцкіх і праваслаўных святыняў Верхнядзвіншчыны. Пасля вайны, якая ўнесла сотні жыццяў, тут з'явілася шмат перасяленцаў, былі згублены сваяцкія сувязі. Каб згуртаваць людзей, даць ім духоўную апору і адрадзіць гэтую зямлю, нам Бог і дасылае самых лепшых», — кажа загадчык начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама Наталля Кісялевіч.

Журналісты БЕЛТА прыехалі ў вёску на ўрачыстасць Аб'яўлення Пана. На гэтае свята, па словах Наталлі Кісялевіч, едуць і праваслаўныя, бо айцец Чэслаў усіх аб'яднаў.


Касцёл у Росіцы лічыцца своеасаблівым цэнтрам культуры і чалавечнасці, і ўсе яе жыхары, незалежна ад канфесіі, стараюцца дапамагчы святару.

Дзякуючы а. Чэславу, вёска, якая памірала, дзе колькасць насельніцтва складала каля 100 чалавек, а дзяцей менш за 10, атрымала шанец на адраджэнне.

Росіцу наведваюць сотні пілігрымаў, каб памаліцца на месцы смерці благаслаўлёных мучанікаў аа. Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Пробашч робіць усё, каб Росіца засталася ў памяці людзей добрай зоркай, у якую хацелася б вярнуцца яшчэ раз.

У вёску прыязджаюць валанцёры, моладзь, якія разам працуюць і вучацца сяброўству і хрысціянскай любові.

Айцец Чэслаў не збіраецца спыняцца на дасягнутым.


«Добра было б вежы касцёльныя аднавіць (якія знеслі пры савецкай акупацыі), каб ён набыў ранейшы выгляд, упрыгожыць месца, дзе зараз былая піларама... Паступова ўсё робіцца, а пункцікі выкрэсліваюцца. Калі прыйшоў сюды больш за восем гадоў таму, у мяне былі два аркушы, спісаныя гэтымі пунктамі: як я бачыў, што трэба ўладкаваць, зрабіць на тэрыторыі і вакол касцёла. Мне так падабаецца, што зямля робіцца прыгажэйшай! І Пан дапамагае. Таму хоць я і бываю стомлены, але шчаслівы», — кажа святар.

Паводле БЕЛТА (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў