| Міністранты Еўропы ўдзельнічалі ў малітоўным чуванні ў Рыме | | Друк | |
| Дзяржава Ватыкан |
| 04.08.2010 16:05 |
|
Рэлігійнай праграме для маладых пілігрымаў папярэднічалі выступленні артыстаў і музыкантаў. У цэнтры сустрэчы знаходзілася постаць св. Тарцызія — мучаніка і апекуна міністрантаў. Фігура святога з панядзелка знаходзілася перад ватыканскай базылікай, а падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі была асвечана папам Бэнэдыктам XVI. Падчас сустрэчы звярнулі на сябе ўвагу міністранты з Германіі, якія выпусцілі ў неба вялікую колькасць мыльных бурбалак на плошчы Навона. |