Ватыкан апублікаваў праграму сустрэчы рэлігійных лідараў у Асізі | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
04.04.2011 17:14 |
Форум пройдзе на тэму «Пілігрымы праўды — пілігрымы міру». Напярэдадні сустрэчы Святы Айцец правядзе з вернікамі Рымскай дыяцэзіі адмысловае малітоўнае чуванне ў базыліцы св. Пятра. Падобныя акцыі пройдуць у касцёлах ва ўсім свеце. Па прыбыцці з Рыма раніцай 27 кастрычніка Папа прамовіць да прысутных. Пасля ўдзельнікі сустрэчы накіруюцца пешай пілігрымкай у базыліку св. Францішка Асізскага. Тут яны адновяць сумеснае імкненне да міру. |