Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ стала адной з галоўных падзей мінулага дня на ўсіх кантынентах. Нягледзячы на адрозненні гадзінных паясоў, за ёй у онлайн-рэжыме сачылі мноства вернікаў. Тыя, хто не змог убачыць урачыстасці ў прамой трансляцыі, могуць паглядзець яе запіс у Інтэрнэце.
Беатыфікацыя (аб’яўленне благаслаўлёным) Яна Паўла ІІ адбылася 1 мая 2011 г. падчас літургіі на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане.
Запіс урачыстай літургіі, якую ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, працягваецца чатыры гадзіны.