Захаваць дыялог паміж рэлігіямі і культурамі. Кіраўнік францішканаў звярнуўся да Пантыфіка | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
26.10.2011 15:18 |
Настаяцель ордэна францішканаў дзякуе Пантыфіку за тое, што малітва за мір пройдзе ў Асізі, у горадзе св. Францішка, які быў вестуном міру і прымірэння. «З яго бяруць сёння прыклад тыя, хто імкнецца захаваць ідэалы міру, павагі да навакольнага асяроддзя, весці дыялог паміж людзьмі, рэлігіямі і культурамі», — прыводзіць словы законніка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Айцец Сарбалло запэўніў Святога Айца ў пастаяннай малітве францішканскай супольнасці ў інтэнцыі міру і прымірэння, «каб любоў перамагла нянавісць, мір — насілле, тыя, хто сумняваецца — паверылі, каб там, дзе існуюць памылкі, запанавала праўда, а прабачэнне перамагло злачынства». |