Летам Ватыканскія музеі будуць працаваць і ў вячэрні час | Друк |
Дзяржава Ватыкан
06.04.2012 12:31

Падчас турыстычнага сезону Ватыканскія музеі будуць працаваць да 23.00. А менавіта ў дні ў перыяд з 4 мая па 13 ліпеня і з 7 верасня па 26 кастрычніка.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, дырэкцыя Ватыканскіх музеяў просіць наведвальнікаў для зручнасці загадзя замаўляць білеты на афіцыйным сайце музеяў www.museivaticani.va.

Звычайна ў вячэрні час музеі наведваюць жыхары Рыма, якія ўдзень знаходзяцца на працы, а таксама турысты. У 2011 годзе Ватыканскія музеі наведалі 5,1 мільёнаў чалавек.

 
© 2003-2024 Catholic.by