Азербайджанскі фонд прафінансуе аднаўленне рымскіх катакомбаў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
05.07.2012 13:32

Фонд з Азербайджана прафінансуе аднаўленне рымскіх катакомбаў святых Марцэліна і Пятра, якія знаходзяцца пад апекай Ватыкана. Аб гэтым паведаміў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі ватыканскай газеце «L’Osservatore Romano».

На думку іерарха, дамова ў гэтай справе паміж Ватыканам і Азербайджанам вельмі асаблівая: упершыню краіна, у якой пераважае шыіцкі іслам, фінансуе аднаўленне хрысціянскай спадчыны. З дапамогай фонду, старшынёй якога з’яўляецца жонка Прэзідэнта Азербайджана Мехрыбан Аліева, удасца адрэстаўраваць шмат насценных жывапісаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by