У Ватыканскіх музеях адчыніцца экспазіцыя папамабіляў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
28.08.2012 15:38

Цэнтральнае месца ў ёй зойме мадэль «Lictoria Sex» амарантавага колеру, выпушчаная кампаніяй «Citroën», якую выкарыстоўваў папа Пій XI. Гэтае аўто Пантыфіку ахвяравалі ў 1929 г.

Як паведамляе sedmitza.ru, Пій XI быў першым Пантыфікам, які стаў выкарыстоўваць папамабіль. Ён стаў і першым, хто перасеў на аўто канцэрна «Mercedes-Benz», якія ўжо на працягу звыш 80 гадоў з’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком папамабіляў для Ватыкана. Цяперашні Пантыфік, Бэнэдыкт XVI, выкарыстоўвае экалагічна чысты папамабіль.

 
© 2003-2024 Catholic.by