Кардынал Шонбарн па выніках Сіноду: евангелізацыя будзе паспяховай, калі будзе ўлічваць канкрэтныя патрэбы людзей | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
30.10.2012 16:50 |
Арцыбіскуп Венскі заўважыў, што ў глабалізаваным свеце праблемы, якія стаяць перад мясцовымі Касцёламі, па сутнасці, усюды аднолькавыя. Гэта з’ява секулярызацыі, «рэлігійная канкурэнцыя» з боку іншых супольнасцяў, міграцыя, тэндэнцыі да радыкалізацыі, фанатызму і тэрарызму, асабліва супраць хрысціян. Як адзначае Ватыканскае радыё, кардынал Шонбарн перакананы, што евангелізацыя можа быць паспяховай толькі тады, калі будзе ўлічваць канкрэтныя патрэбы людзей і дапамагаць у іх вырашэнні. (AG) |