Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству абмяркоўвае тэму экуменізму і 500-годдзе Рэфармацыі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
14.11.2012 11:53

Значэнне экуменізму для новай евангелізацыі і набліжэнне 500-годдзя Рэфармацыі — галоўныя тэмы пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якое распачалося 12 лістапада ў Апостальскай Сталіцы. У сустрэчы, якая завершыцца 16 лістапада, удзельнічаюць 15 кардыналаў, 20 біскупаў і 25 кансультантаў па справах экуменізму.

З нагоды юбілею Рэфармацыі, які будзе адзначацца ў 2017 г., Сусветная Лютэранская Федэрацыя і Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству рыхтуюць супольны дакумент. Аб гэтым паінфармаваў 5 лістапада арцыбіскуп Гамбургскі Вернер Ціссен.

Як адзначыў старшыня Папскай рады кардынал Курт Кох, падчас пасяджэння прагучаць паведамленні аб стане новай евангелізацыі ў розных рэгіёнах свету, а затым адбудуцца дыскусіі ў групах.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by